Аржаніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Аржаніца)
Аржаніца
Характарыстыка
Даўжыня 35 км
Басейн 130 км²
Расход вады 0,8 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2 км вёскі Крулеўшчына
 • Каардынаты 55°02′52,6″ пн. ш. 27°48′27,92″ у. д.HGЯO
Вусце Бярозаўка
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Русакі
 • Вышыня 142 м
 • Каардынаты 55°12′14,23″ пн. ш. 27°33′02,6″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,3 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Бярозаўка → Дзісна → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Глыбоцкі раён
physical
Аржаніца
Аржаніца
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Аржа́ніцарака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Бярозаўка (басейн Заходняй Дзвіны).

Пачынаецца ў балотах за 2 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Крулеўшчына на мяжы Докшыцкага і Глыбоцкага раёнаў. Цячэ ў межах Свянцянскіх градаў. Працякае праз возера Чачалёўскае. Упадае ў Бярозаўку каля вёскі Русакі.
Даўжыня Аржаніцы 35 км. Плошча вадазбору 130 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 ‰. Даліна трапецападобная, шырыня ад вытоку да возера Чачалёўскае 0,4—1 км, ніжэй 2—2,5 км. Рэчышча ў высокай і сярэдняй плыні на працягу 18,8 км каналізаванае, на непарушанай дзялянцы ягоная шырыня 12—16 м. Пойма пераважна адкрытая.

Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сяцко Ф. І. Аржаніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 115. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 27. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]