Белая (басейн Віслы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Белая (басейн Віслы))
Белая, басейн Віслы
Рака Белая ля в. Белай
Рака Белая ля в. Белай
Характарыстыка
Даўжыня 10,1 км
Вадацёк
Вусце Рака Правая Лясная
Размяшчэнне
Водная сістэма Правая Лясная → Лясная → Заходні Буг → Нараў → Вісла → Гданьская бухта

Краіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Белая, Бяла — рака ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Правая Лясная (басейн Віслы). Даўжыня 10,1 км. Бярэ пачатак ад сутокі рэчак Сіпурка і Палічна, вусце за 1 км на ўсход ад вёскі Белая. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Злева: Мшанка, Зубрыца.

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Вёскі: Стаўповіскі, Мшанкі, Белая, Вілы (Камянецкі раён).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.