Беседзь

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Беседзь)
Перайсці да: рух, знайсці
Беседзь
Беседзь у Веткаўскім раёне
Беседзь у Веткаўскім раёне
Выток Шумяцкі раён
Вусце Сож
Даўжыня 261 км
Расход вады 28,4 м³/с
Вадазбор 5460 км²

Беседзь — рака ў Смаленскай і Бранскай абласцях Расіі і Магілёўскай, Гомельскай абласцях Беларусі, левы прыток Сажа (басейн Дняпра). Даўжыня 261 км, у межах Беларусі 185 км. Вадазбор 5460 км², у межах Беларусі 3110 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 28,4 м³/с. Агульнае падзенне 59,6 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,23 .

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Чачавец, Благаўка, Еленка, Сураў, Жадунь, Дзяражня, Алёшня, Палуж, Каўпіта, Азярышчанская, Чарняўка.
Злева: Альшоўка, Жадунька, Войская, Зубр, ручай Машоўка, Пералёўка, Стаўбунка, Студзёнка, Увіч, Сплавень (Трасцянец).

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Гарадскія пасёлкі: Хоцімск, Красная Гара. Іншае: аграгарадок Белая Дуброва, Веткаўскі батанічны заказнік.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці, цячэ ў Хоцімскім, Касцюковіцкім і Веткаўскім раёнах Беларусі. Тройчы перасякае беларуска-расійскую мяжу. Вадазбор на паўднёва-ўсходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны, у нізоўях на Чачэрскай раўніне і ў Гомельскім Палессі. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем 3,5—5,5 м, сярэдняя 2,8 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Суднаходная за 78 км ад вусця.

Даліна выразная, слабазвілістая, трапецападобная, шырыня да ўпадзення р. Жадунь 0,2—0,3 км, далей 0,6—1 км, ніжэй вусця р. Свінка 1—1,5 км. Пойма пераважна двухбаковая, большай часткай лугавая, парэзаная прытокамі, старыцамі, рукавамі; вышыня ў вярхоўі 0,1—0,2 км, на астатнім працягу 0,5—0,8 км, пасля ўпадзення р. Свінка да вусця 0,5—1,5 км.

Рэчышча моцназвілістае і разгалінаванае; яго шырыня ў вярхоўі 15—20 м, у ніжнім цячэнні 30—40 м (на асобных участках да 100 м). Берагі стромкія, нярэдка абрывістыя, вышынёй 0,3—2 м.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.