Біра (прыток Амура)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Біра

Біра (руск.: Бира́), таксама Вялікая Біра (руск.: Большая Бира) — рака ў Яўрэйскай аўтаномнай вобласці Расіі, левы прыток Амура.

Даўжыня ракі — 261 км, плошча басейна — 9580 км². Утвараецца зліццём рэк Сутара і Кульдур, якія сцякаюць з Сутарскага хрыбта і хрыбта Малы Хінган. Цячэ пераважна па нізіннай раўніне. Жыўленне пераважна дажджавое; летам дажджы выклікаюць рэзкія ваганні ўзроўню ракі. На рацэ Біра размешчаны горад Бірабіджан.