Вайката (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Вайката)
Вайката
Характарыстыка
Даўжыня 425 км
Басейн 13 701 км²
Расход вады 340 ± 0,001 м³/с
Вадацёк
Выток Возера Таупа
Вусце Тасманава мора
 • Каардынаты 37°22′10″ пд. ш. 174°42′29″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Тасманава мора

Краіна
=
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вайката — найдаўжэйшая рака Новай Зеландыі. Працякае праз цэнтральную частку Паўночнага вострава, пераважна праз рэгіён Вайката, даўжыня — 425 кіламетраў. Бярэ свой пачатак на ўсходніх схілах Руапеху; злучыўшыся з ракой Тангарыра, выцякае ў возера Таупа, самае вялікае па плошчы новазеландскае возера. Перад утокам у Таупа ў яго паўночна-ўсходняй частцы, рака ўтварае каскад вадаспадаў — вадаспады Хука, а выцякаючы з Таупа, бярэ шлях на паўночны захад праз раўніну Вайката. Нясе свае воды ў Тасманава мора, у вусці ракі, паўднёвей Окленда, размешчаны Порт Вайката. Ад назвы ракі паходзіць назва рэгіёна Вайката.