Варона (прыток Хапра)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Варона, прыток Хапра)
Варона
руск. Ворона
Характарыстыка
Даўжыня 454 км
Басейн 13 200 км²
Расход вады 41,5 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°16′59″ пн. ш. 43°34′45″ у. д.HGЯO
Вусце Хапёр
 • Каардынаты 51°01′21″ пн. ш. 42°02′21″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Хапёр → Дон → Азоўскае мора

Краіна
Рэгіёны Пензенская вобласць, Тамбоўская вобласць, Варонежская вобласць
Код у ДВР 05010200212107000006182
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Варо́на (руск.: Воро́на) — рака ў Пензенскай, Тамбоўскай і Варонежскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Хапёр (басейн Дона).

Даўжыня ракі 454 км, плошча вадазборнага басейна — 13 200 км²[1]. Вытокам ракі з'яўляюцца крыніцы на Керанска-Чамбарскім узвышшы (на поўнач ад вёскі Ведзяняпіна Пачэлмскага раёна Пензенскай вобласці). Правы бераг нізкі, левы — высокі. У даліне ракі лісцевыя лясы, шмат азёр. Жыўленне ракі снегавое. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 41,5 м³/с. Ледастаў з пачатку снежня да пачатку красавіка. Максімальная глыбіня ракі — 4 м.

Каля сяла Калаіс (Кірсанаўскі раён)

На рацэ Варона размешчана шмат населеных пунктаў, у тым ліку гарады Кірсанаў, Уварава і ў вусці Барысаглебск.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 97. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)