Васюган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Васюган)
Васюган
руск. Васюган
Характарыстыка
Даўжыня 1082 км
Басейн 61 800 км²
Расход вады 327,64 м³/с
Вадацёк
Выток Васюганскія балоты[d]
 • Месцазнаходжанне Васюганскія балоты
 • Вышыня 125[1] м
 • Каардынаты 55°10′31″ пн. ш. 78°03′07″ у. д.HGЯO
Вусце Об
 • Месцазнаходжанне за 11 км ніжэй пасёлка Каргасок
 • Каардынаты 59°05′35″ пн. ш. 80°42′25″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Об

Краіна
Рэгіён Томская вобласць
Раён Каргасоцкі раён
Код у ДВР 13010800112115200029649
physical
Васюган
Васюган
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васюга́н (руск.: Васюга́н) — рака ў Расіі, працякае па тэрыторыі Каргасоцкага раёна Томскай вобласці, левы прыток ракі Об.

Даўжыня ракі 1082 км. Плошча яго вадазборнага басейна — 61 800 км². Сярэднегадавы сцёк 327,64 м³/c. Аб’ём гадавога сцёку 10,889[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца ў балотах Васюгання. Рака мае раўнінны характар, басейн Васюгана моцна забалочаны. Вядомая дзякуючы найбуйнейшым у свеце скопішчам балот і распрацаваным радовішчам нафты і газу. У басейне ракі больш за 49 000 азёр[2]. У Об упадае некалькім рукавамі. Вусцем лічыцца больш доўгі левы рукаў за 11 км ніжэй пасёлка Каргасок[1]. Рака суднаходная на адлегласці 886 (593[3]) км ад вусця.

Прытокі: Пыхтыне-Ігай, Елізараўка, Старыца, Гарчак, Кын, Кузыр, Глухая, Храмая, Ягыл-Ях, Кельват, Налімная, Катыльга, Махня, Яршоўка, Мартынаўка, Тунгуска, Кагальтура, Зімняя, Качарма, Чыжапка, Сільга і іншыя рэкі і ручаі[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 35. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 82. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]