Ваўпянка
(Пасля перасылкі з Рака Ваўпянка)
Ваўпянка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 31 км |
Басейн | 165 км² |
Расход вады | 0,8 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Шніпава |
• Каардынаты | 53°13′56″ пн. ш. 24°16′22″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рось |
• Месцазнаходжанне | Воўпаўскае вадасховішча |
• Каардынаты | 53°22′13″ пн. ш. 24°23′01″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 2 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Рось → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Ваўкавыскі раён |
— выток, — вусце |
Ваўпя́нка[1] — рака ў Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Рось (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 165 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 м/км.
Пачынаецца каля вёскі Шніпава, цячэ па Ваўкавыскім узвышшы, упадае ў Воўпаўскае вадасховішча каля вёскі Воўпа (створана на рацэ Рось у сутоках з Ваўпянкай). Даліна выразная, трапецападобнай формы, шырынёй 0,4—0,6 км. Схілы даліны ўмерана стромкія. Абалона двухбаковая, шырынёй 200—400 м. Рэчышча звілістае, неразгалінаванае, на працягу 16,4 км каналізаванае (0,5 км ніжэй вёскі Бойдаты да вёскі Воўпа). Берагі ўмерана стромкія. Каля вёскі Цярэшкі створана сажалка (плошча 0,06 км²).
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ваўпянка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 424—425.