Верхняя Рыта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Верхняя Рыта)
Верхняя Рыта
Характарыстыка
Даўжыня 24,5 км км
Вадацёк
Вусце Рака Маларыта
Размяшчэнне
Водная сістэма Рака Маларыта → Рыта → Мухавец → Заходні Буг → Нараў → Вісла → Гданьская бухта

Краіна

Верхняя Рыта — рака ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Маларыта (басейн Віслы). Даўжыня 24,5 км. Пачынаецца з возера Крымна (Украіна), у межах Маларыцкага раёна выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйнай сістэмы «Вір» і крыніца арашэння. Асноўны сцёк накіраваны ў Маларыту, пры неабходнасці частку сцёку накіроўваюць у раку Рыта, якая мае самастойны вадацёк. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.