Волма (прыток Іслачы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Волма, прыток Іслачы)
Волма
Характарыстыка
Даўжыня 44 км
Басейн 177 км²
Расход вады 1,3 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне на паўднёвы ўсход ад вёскі Шчэпкі
 • Каардынаты 53°52′42″ пн. ш. 26°58′52″ у. д.HGЯO
Вусце Іслач
 • Месцазнаходжанне каля хутара Рудня
 • Каардынаты 53°57′49,50″ пн. ш. 26°42′12,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 3 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Іслач → Заходняя Бярэзіна → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Дзяржынскі раён, Валожынскі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Во́лма, Валмянка[1] — рака ў Дзяржынскім і Валожынскім раёнах Мінскай воласці Беларусі, левы прыток ракі Іслач (басейн Нёмана).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Волма балцкага паходжання.

Па іншы бок нёманска-дняпроўскага водападзелу другая Волма, прыток бярэзінскай Свіслачы. Па розныя бакі гэтага водападзелу таксама разнесеныя рэкі з назвамі Уса, Уша, Свіслач.

Калі не ў сувязі з прускім тапонімам Wolmen[2] (< *Valm-), дык устаўное В- як у назвах дняпроўскай ракі Вопь (< *Ap- / *Up-), дзесенскай ракі Ворміна[3] (< *Arm-).

Аснова *Alm- ад літоўскага almėti, elmėti «сачыцца, струменіць; памалу цячы», далей да карацейшага alėti «памалу цячы, сачыцца». Ад індаеўрапейскага *el- / ol- «забалочвацца, зарастаць»[4].

Гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы тыпу Almajas, Almenas, Elmė, Ilmas, прускія Elme, Elmone, Ylme, Ilmena[5], стараеўрапейскія гідронімы тыпу Almo, Ilm[6].

Яшчэ адна Волма[ru] — на паўночнай перыферыі старабалцкай прасторы, на ўсходзе ад буйнога возера Ільмень[7]. Гэтыя два суседнія гідронімы найімаверней аднаго паходжання, з шэрагу асноў Alm- : Elm- : Ilm-.

З вялікай вадой такія гідронімы суадносяцца і на сумежжы Літвы і цяперашняй Беларусі (Аўкштойцкае Паазер’е — Браслаўскія азёры): недалёка адно ад аднаго возера Ільмёнак (каля Браслава) і літоўскія азёры Almajas, Almenas.

У азёрных назвах аснова Alm- : Elm- : Ilm- перадае значэнне павольнай запаўняльнасці возера вадой. У рачных назвах — значэнне нешматводнасці і няхуткаплыннасці.

Значэнне назвы Волма можна перадаць як «Струмяністая (рака)» (нешматводная бы струмень).

Водаапісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 44 км. Плошча вадазбору 177 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 м/км. Сярэдні расход вады 1,3 м³/с. Рака пачынаецца ў напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Шчэпкі Дзяржынскага раёна. Упадае ў Іслач каля хутара Рудня (Валожынскі раён). Вадазбор на заходніх схілах Мінскага ўзвышша. Даліна ракі ў вярхоўі звілістая, трапецападобная, ніжэй вёскі Дудка Валожынскага раёна скрынкападобнай формы. Шырыня даліны 0,5—0,7 км. Схілы даліны спадзістыя і ўмерана стромкія, вышынёй 10—20 м. Пойма ракі пад лугам. Шырыня поймы складае 20—50 м у вярхоўі і 120—200 м у ніжнім цячэнні. Рэчышча звілістае, каналізаванае ў верхнім цячэнні. Шырыня ракі ў межань складае 6—10 метраў. Берагі стромкія і абрывістыя. Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм.

На рацэ гарадскі пасёлак Івянец. Каля ракі аграгарадок Волма, вёскі Зуёўка, Дзянісаўшчына, Валмечка (Дзяржынскі раён), Вірлавічы (Стаўбцоўскі раён), Дудка, Шыкуці, Замасцяны, Старынкі (Валожынскі раён). Каля аграгарадка Волма на рацэ плаціна і сажалка.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. ЭПБ 1983.
  2. G. Gerullis. Die altpreußischen Ortsnamen. Berlin / Leipzig, 1922. C. 207.
  3. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейне. С.-Петербург, 1913. С. 133.
  4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 305.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 39—40.
  6. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 36.
  7. Топоров В. Н. О северо-западнорусском локусе балтийской гидронимии. (из цикла «По окраинам Древней Балтии») // Res Balticae. 1995. С. 21.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 485. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 141. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 12—13. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 16—17. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]