Вяча (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Вяча)
Вяча
Характарыстыка
Даўжыня 40 км
Басейн 297 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°11′27″ пн. ш. 27°39′07″ у. д.HGЯO
Вусце Заслаўскае вадасховішча
 • Каардынаты 53°59′53″ пн. ш. 27°26′56″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Свіслач → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Лагойскі раён, Мінскі раён
physical
Вяча (рака)
Вяча (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вяча — рака ў Лагойскім і Мінскім раёнах Беларусі, колішні прыток Свіслачы (басейн Дняпра), упадае ў Заслаўскае вадасховішча.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Вяча балцкага паходжання. Адпачатная балцкая форма гідроніма — *Ventė.

Гідранімічныя аналагі — назвы літоўска-латвійскай ракі Вэнта, дзвінскага прытоку ракі Вята.

Згодна з К. Бугам, які аб’ядноўваў тры згаданыя гідронімы ў адно гняздо, назва Вячы ад балцкага кораня vent- «гнуцца; гнуць» і значыць «Звілістая (рака)»[1].

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня 40 км. Вадазбор 297 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Агульнае падзенне 80 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 .

Пачынаецца на паўночны захад ад в. Селішча Лагойскага раёна, цячэ па Мінскім узвышшы, упадае ў Заслаўскае вадасховішча каля в. Сёмкава Мінскага раёна. Даліна трапецападобная, шырынёй 200—300 м. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, вышыня іх каля 2,5 м. Берагі нізкія, спадзістыя. Пойма шырынёй 50—100 м. Рэчышча звілістае, ад вусця на 13 км каналізавана і часткова абвалавана. Шырыня ракі ў межань 4—8 м.

На рацэ вадасховішча Вяча, зоны адпачынку Вяча і Мінскае мора.

Зноскі

  1. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vinius, 1961. C. 243—244.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.