Віша (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Віша)
Jump to navigation Jump to search
Віша
Характарыстыка
Даўжыня 39,3 км
Плошча басейна 233 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 1 м³/с (вусце)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне за 2 км на паўночны захад ад вёскі Пружынішчы
 · Каардынаты 52°36′02,71″ пн. ш. 29°14′55,85″ у. д.HGЯO
Вусце Іпа
 · Каардынаты 52°19′12,17″ пн. ш. 29°09′31,40″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Светлагорскі раён/Калінкавіцкі раён
Віша (рака) (Гомельская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Ві́ша, Ахоўка — рака ў Светлагорскім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Іпа (прыток Прыпяці, басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 39,3[1] км. Плошча вадазбору 233[2] км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Пружынішчы Акцябрскага раёна, вусце за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Каплічы Калінкавіцкага раёна. Даліна пераважна трапецападобная, шырыня яе 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, шырынёй 0,5—1 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае (шырыня 7—12 м). У пойме наліўныя сажалкі каля вёсак Вялікія Ліцвінавічы (плошча 15,8 га) і Беразнякі (плошча 19,5 га). Асноўны прыток — Вісла (правы).

На рацэ гарадскі пасёлак Азарычы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Республика Беларусь. Гомельская область. Калинковичский район: карта. Калинковичи: план / Ред. С.Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2009. — 3 128 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 14, 24. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5.(руск.)