Гніліца (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Гніліца)
Гніліца
Характарыстыка
Даўжыня 26 км
Басейн 285 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 52°18′05,77″ пн. ш. 27°55′11,82″ у. д.HGЯO
Вусце рака Скрыпіца
 • Месцазнаходжанне за 2 км ніжэй вёскі Млынок
 • Каардынаты 52°07′28,20″ пн. ш. 27°52′08″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Скрыпіца → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Жыткавіцкі раён
physical
Гніліца (рака)
Гніліца (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Гні́ліца, Глі́ніца, Жэ́зна, Ві́шаўна, Беража́нка, Жы́ткаўка — рака ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Скрыпіца (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 26 км. Плошча вадазбору 285 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 м/км.

Пачынаецца ад водаразмеркавальніку каля сутокаў каналаў Страявы і Жыткавіцкі. Цячэ па цэнтральнай частцы Прыпяцкага Палесся. Рэчышча ад вытоку да паўднёвай ускраіны горада Жыткавічы, дзе знаходзяцца сажалкі рыбгасу «Чырвоная Зорка» (плошча 816 га), на працягу 11,6 км каналізаванае. Упадае ў Скрыпіцу за 2 км ніжэй вёскі Млынок.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раней рэчка была паўнаводнай і суднаходнай. Захавалася вялікая абалона, цяпер яна выкарыстоўваецца рыбгасам «Чырвоная Зорка».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]