Гуйка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Гуйка)
Jump to navigation Jump to search
Гуйка
Выток ракі
Выток ракі
Вусце Рака Ілія
Даўжыня 19 км
Вадазбор 98 км²

Гу́йка — рака ў Мінскім і Маладзечанскім раёнах Мінскай вобласці, у басейне Нёмана. Даўжыня 19 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,33 %. Плошча вадазбору 98 км².

Пачынаецца каля вёскі Шчадроўшчына Мінскага раёна. Ад сутокаў Гуйкі з Вязынкай каля мястэчка Радашковічы ўтвараецца рака Рыбчанка. Вадазбор на паўночна-заходніх схілах Мінскага ўзвышша, лясістасць 35 %, пад ворывам 45 % тэрыторыі. На працягу 4,8 км каналізаваная: ад вёскі Рагава на паўночны захад (2,6 км) і на паўднёвы ўсход (2,2 км).

Апроч назвы Гуйка рака ў мінулым насіла назву Чорная.[1]

Зноскі

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]