Гхагхра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Гхагхра)
Гхагхра
кіт. 加格拉河, непал. कर्णाली, хіндзі घाघरा
Возера Манасаравар - у вытокаў ракі Гхагхра
Возера Манасаравар - у вытокаў ракі Гхагхра
Характарыстыка
Даўжыня 950 км
Басейн 127 950 км²
Вадацёк
Выток Тыбет
 • Вышыня 3962 м
 • Каардынаты 30°39′43″ пн. ш. 80°41′55″ у. д.HGЯO
Вусце Ганг
 • Каардынаты 25°44′26″ пн. ш. 84°40′28″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Ганг

Краіны
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гхагхра (кіт.: 加格拉河, непальск.: कर्णाली, хіндзі: घाघरा) — рака ў Індыі, Непале і Кітаі, левы, найбольш мнагаводны прыток Ганга.

Даўжыня ракі 950 км. Бярэ пачатак на поўдні Тыбецкага нагор’я, у глыбока урэзанай даліне перасякае Гімалаі (пад назвай Карналі), ніжняе цячэнне — на Інда-Гангскай раўніне. Жыўленне змяшанае, снегава-ледніковае і дажджавое. Вяснова-летнія паводкі. Здараюцца катастрафічныя паводкі. Суднаходная ад горада Аёдх’я. Выкарыстоўваецца для арашэння. На Гхагхра — горад Файзабад (у ніжнім цячэнні).

Сярод прытокаў — рака Рапты (злева)[1].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).