Джэймс (прыток Місуры)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Джэймс (Джэймс-Рывер (англ.: James River) — рака ў Паўночнай і Паўднёвай Дакоце (ЗША), левы прыток Місуры. Даўжыня 1 143 км, плошча басейна 53 491 км².

Рака бярэ пачатак у акрузе Уэлс Паўночнай Дакоты, прыблізна за 16 км на паўночны захад ад Фесендэна. Упадае ў Місуры на ўсход ад Янктана.