Дзёма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Дзёма)
Дзёма
руск. Дёма, башк. Күгиҙел
Рака Дзёма каля вёскі Бачкарова
Рака Дзёма каля вёскі Бачкарова
Характарыстыка
Даўжыня 535 км
Басейн 12 800 км²
Расход вады 35 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Агульны Сырт
 • Каардынаты 53°10′43″ пн. ш. 55°02′54″ у. д.HGЯO
Вусце Рака Белая
 • Месцазнаходжанне Уфа
 • Каардынаты 54°42′50″ пн. ш. 55°54′47″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Белая → Кама → Волга → Каспійскае мора

Краіна
Рэгіёны Арэнбургская вобласць, Башкартастан
Код у ДВР 10010201312111100024137
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзёма (башк.: , руск.: Дёма) — рака ў Арэнбургскай вобласці і Башкартастане (Расія), левы прыток ракі Белая (басейн ракі Волга).

Даўжыня ракі 535 км, плошча вадазбору 12,8 тыс. км². Сярэдні расход вады на адлегласці 54 км ад вусця складае 42,3 м³/с, аб’ём сцёку 1,335 км³/год[1]. Бярэ пачатак на паўночных схілах узвышша Агульны Сырт. Рака цячэ ў шырокай даліне, моцна пятляючы, у нізоўях — пратокі і старыцы. Упадае ў раку Белую злева, на 475-м км ад вусця, у горадзе Уфа. Жыўленне ракі пераважна снегавое[1].

Прытокі: Казіяз (Амбур), Уза, Калмашка, Балышлы, Курсак, Міякі, Карамала, Гайны, Курбаны, Агумбуляк, Курмазы, Уязы, Чакмагуш, Садак, Уюлга, Купырка, Бакалка, Ціманка, Вялікі Ізяк, Сухая Дзёма і інш.[2]

На рацэ размешчаны горад Даўлеканава.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 131. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]