Дзіва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Дзіва)
Дзіва
Характарыстыка
Даўжыня 29 км
Басейн 631 км²
Вадацёк
Выток воз. Урада
 • Вышыня 130,2 м
 • Каардынаты 55°06′06″ пн. ш. 28°56′53″ у. д.HGЯO
Вусце воз. Янова
 • Вышыня 110 м
 • Каардынаты 55°16′44″ пн. ш. 28°51′42″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Возера Янова

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
physical
Дзіва
Дзіва
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Дзіва — рака ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, басейн Тураўлянкі (прыток Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 29 км. Плошча вадазбору 631 км². Выцякае з возера Урада, цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша, працякае праз азёры Атолава, Турасы, Бярозаўскае, Павульскае, упадае каля вёскі Янова ў возера Янова, далей сістэмай пратокаў злучана з возерам Туроўля, з якога выцякае Тураўлянка. Каля 12 % вадазбору Дзівы прыпадае на 130 азёраў Ушацкай групы.

Пры выхадзе з кожнага возера на некаторай адлегласці рака не замярзае ў самы моцны мароз, а над вадой стаіць пара.

У басейне ракі знаходзяцца азёры Андрыкова, Астроўна, Астраўкі, Дзявочае, Катоўскае, Рагоўскае, Цеменіца (Цяменіца), Чаросава, Кабак, Ладасна, Неграза (Гарадзішча), Рэцянец, Гаўрыленкі, Кароціца, Калпянец, Колпіна, Алёшава, Паніклае і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]