Дрыса (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Дрыса)
Jump to navigation Jump to search
Дрыса
Рака Дрыса ў межах г.Верхнядзвінска
Рака Дрыса ў межах г.Верхнядзвінска
Характарыстыка
Даўжыня 183 км
Плошча басейна 6420 км²
Басейн Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора
Расход вады 45,6 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток возера Дрысы
 · Каардынаты 55°55′38″ пн. ш. 29°23′03″ у. д.HGЯO
Вусце Заходняя Дзвіна
 · Каардынаты 55°47′23″ пн. ш. 27°55′53″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,2 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Дрыса (рака) (Віцебская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Дрыса на Вікісховішчы

Дры́са — рака ў Расонскім і Верхнядзвінскім раёнах Беларусі, правы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 183 км[1]. Плошча вадазбору 6420 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 45,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 . Агульнае падзенне ракі 45,3 м.

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Нешчарда, Нішча, Свольна. Злева: Шчаперня, Дахнарка, Чарнейка.

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Гарады: Верхнядзвінск.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Выцякае з возера Дрысы, цячэ па паўночнай частцы Полацкай нізіны праз азёры Астраўцы, Сіньша і Буза, вусце ў межах горада Верхнядзвінск. Летне-асенняя межань каля 140 сутак. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка. Веснавы ледаход у вярхоўі 8 сутак, у нізоўі 2 сутак. Каля вёскі Дзёрнавічы Верхнядзвінскага раёна (61 км уверх ад вусця) найбольшы расход вады 279 м³/с (1962), найменшы — 6,34 м³/с (1972).

Даліна трапецападобная, месцамі скрынкападобная, ніжэй вусця Нішчы на асобных участках невыразная, шырынёй 0,2—0,5 км, у нізоўі — 1,5 км. Пойма нярэдка забалочаная, яе шырыня 0,1—0,5 км. Рэчышча звілістае, шырынёй 25—45 м. Веснавое разводдзе пачынаецца ў канцы сакавіка, доўжыцца каля 60 сутак.

У басейне Дрысы азёры Мяшчэцкае, Якаўскае, Сіньша, Сяляўскае, Глыба, Пралобна, Барсучае, Бродна, Валоба, Гачча, Глухое, Дземіна, Доўжа (Доўжна), Жабенак, Звярынае, Бачонак, Ізбёнак, Куніца, Луцянок, Арловец, Заслісцінак, Межна, Ножніцы, Опціна, Рудзянок, Сямёненкі, Падазёркі, Шэпельна, Ямна, Лебядзіна, Лапушынскае, Малыя Блізняты, Паўднёвы Блізня, Паўночны Блізня, Шчучае, Негаўскае і іншыя.

Зноскі

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]