Дрысвята

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Дрысвята)
Дрысвята
Характарыстыка
Даўжыня 44 км
Басейн 1 020 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 55°34′08″ пн. ш. 26°37′14″ у. д.HGЯO
Вусце Дзісна
 • Каардынаты 55°18′15″ пн. ш. 26°50′48″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дзісна → Заходняя Дзвіна → Рыжскі заліў

Краіна
physical
Дрысвята
Дрысвята
— выток, — вусце

Дрысвята, Друкша — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 44 км. Плошча вадазбору 1020 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца каля вёскі Грытуны (да пабудовы ГЭС Дружбы народаў ў 1953 годзе рака выцякала з возера Дрысвяты). Дзялянка былога рэчышча паміж вёскамі Ёдзішкі і Вусце цяпер лічыцца прытокам Дрысвяты — Дрысвяткай. Высокая плынь ракі ў межах Браслаўскай грады, нізкая — на захадзе Полацкай нізіны, вусце каля вёскі Казяны. На вадазборы 139 азёраў, якія займаюць плошчу каля 125 км² (12 % вадазбору).

Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 200—250 м. Абалона перарывістая, яе пераважная шырыня 50 — 100 м. Рэчышча ўмерана звілістае, паміж вёскамі Кякшты (вусце Прорвы) і Ёдзішкі на працягу 8,9 км каналізаванае. Шырыня рэчышча ў межань да 14 м. Цячэ праз азёры Доўгае, Высокае[2] (паміж імі ў 1961 годзе пабудавана ГЭС «Шлях да камунізму»[3]) і Богінскае. У вадазборы ракі Дрысвята, на беразе возера Дрысвяты (тэрыторыя Літвы) пабудаваная Ігналінская АЭС.

Зноскі

  1. Geographic Names Server — 2018.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.