Дэмерара

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Дэмерара)
Jump to navigation Jump to search
Дэмерара
англ.: Demerara
Demerara.JPG
Выток горы Макары
Вусце Атлантычны акіян
Вышыня вусця 0 м
Даўжыня 345 км
Краіна Гаяна
Гаяна.gif
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Дэмерара

Дэмерара (англ.: Demerara) — рака ва ўсходняй Гаяне. Даўжыня — каля 345 км.

Цячэ з узвышшаў на поўнач ад Гвіянскага нагор'я, вядомых як горы Макары. Упадае ў Атлантычны акіян. У вусці месціцца сталіца Гаяны, горад Джорджтаўн. Праз гавань у вусці пабудаваны мост, даўжынёй 1851 м.

На працягу 40 - 48 км ад вусця рака Дэмерара суднаходная. Раён вакол ракі адыгрывае значную ролю ў эканоміцы Гаяны. Тут вядзецца здабыча баксітаў. У ніжняй плыні развіта сельская гаспадарка, вырошчваюцца рыс, цукровы трыснёг, какосавая пальма і інш. Найменне ракі ў Гаяне шырока асацыюецца з сапраўдным гаянскім, таму ўжываецца ў дачыненні лепшых прадуктаў — "цукар Дэмерара", "ром Дэмерара", "вокны Дэмерара" і г. д.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]