Жалонь

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Жалонь)
Перайсці да: рух, знайсці
Жалонь
Zhelon' River 1.jpg
Даўжыня 113 км
Вадазбор 1460 км²
Краіна Сцяг Украіны Украіна, Сцяг Беларусі Беларусь
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Жалонь

Жалонь (укр.: Жолонь) — рака на Украіне і ў Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).

Даўжыня 113 км. Плошча вадазбору 1460 км². Сярэдні сцёк з вадазбору каля 4,8 м³/с. Агульнае падзенне ракі 113,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца каля вёскі Пясчанае Оўруцкага раёну Жытомірскай вобласці на паўночна-ўсходніх схілах Оўруцкага кража, цячэ па Жытомірскім Палессі (12,8 км), далей 33,8 км па мяжы з Беларуссю, 10,9 км зноў па Жытомірскай вобласці, у нізоўі па Ельскім і Нараўлянскім раёнах. Упадае ў старарэчча на пойме Прыпяці за 1,2 км на поўнач ад вёскі Вяпры Нараўлянскага раёна.

Даліна невыразная, схілы спадзістыя, вышынёю 2—5 м. Пойма двухбаковая, роўная, забалочаная, парэзаная густой сеткай меліярацыйных каналаў; шырыня яе ў верхнім цячэнні 10—30 м, на астатнім працягу 100—300 м. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае, таму раку нярэдка называюць Мухаедаўскім каналам[1].

Каналамі Свячанскі (рака да адгалінавання ад яе гэтага канала называецца Верхняя Жалонь), Антонаўскі і ракой Гразіва Жалонь злучаная ў 1961 годзе з ракой Славечна. Сцёк па злучальных каналах і Жалоні рэгулюцца шлюзамі.

Вадазбор рэчкі на Оўруцкім кражы і Мазырскім Палессі. Грунты пераважна пясчаныя. Лясы, большай часткай мяшаныя, пашыраны па ўсім вадазбоы.

Жыўленне ракі мяшанае. Замярзае са снежня да сакавіка.

На правабярэжнай тэрасе ракі каля вёскі Рожава і вёскі Беласарока археалагічныя помнікі — мезалітычнага і неалітычнага паселішчаў. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 33—34. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 33—34. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5.(руск.) 
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]