Жыжма

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Жыжма)
Jump to navigation Jump to search
Жыжма
бел.: Жыжма, літ.: Žižma
Вусце Рака Гаўя, прыток Нёмана
Даўжыня 82 км
Расход вады 4,1 м³/с
Вадазбор 584 км²

Жыжма́ (літ.: Žižma) — рака на тэрыторыі Літвы і Беларусі, правы прыток Гаўі (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 82 км. Плошча вадазбору 584 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 .

Пачынаецца ў Шальчынінскім раёне Літвы, цячэ ў Воранаўскім, Лідскім і Іўеўскім раёнах. Значных прытокаў няма.

Даліна трапецападобная. Пойма двухбаковая, забалочаная, шырыня 0,4—0,8 км. Рэчышча на працягу 27,4 км каналізаванае (ад вёскі Мікянцы Воранаўскага раёна да вёскі Сонтакі Іўеўскага раёна). Яго шырыня ў межань да вёскі Германішкі 5—8 м, на астатнім працягу 8—15 м. Берагі пясчана-ілістыя, стромкія, часам абрывістыя. На рацэ каля вёскі Гайцюнішкі створана сажалка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.