Шэвінка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Заронаўка)
Шэвінка
Характарыстыка
Даўжыня 26 км
Басейн 342 км²
Вадацёк
Выток возера Заронава
 • Месцазнаходжанне за 0,7 км ад вёскі Сіманоўшчына
 • Вышыня 144 м
 • Каардынаты 55°18′42,51″ пн. ш. 29°48′11,38″ у. д.HGЯO
Вусце Заходняя Дзвіна
 • Месцазнаходжанне за 0,5 км ад вёскі Лукі
 • Каардынаты 55°10′20,99″ пн. ш. 29°54′38,85″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,9 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходняя Дзвіна

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
physical
Шэвінка
Шэвінка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Шэ́вінка, Заро́наўкарака ў Шумілінскім і Віцебскім раёнах Беларусі, правы прыток Заходняй Дзвіны.

Даўжыня ракі 26 км. Плошча вадазбору 342 км², азёрнасць 2 %. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км.

Прытокі — Пестуніца і Вужніца (леваруч).

Выцякае пад назвай Заронаўка з возера Заронава (Заронаўскае) на тэрыторыі Шумілінскага раёна, за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Сіманаўшчына Віцебскага раёна, вусце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Лукі Віцебскага раёна. Цячэ па заходніх схілах Віцебскага ўзвышша і Полацкай нізіне, праз возера Шэвіна.

У басейне ракі азёры Зачорнае, Філіпенскае, Грабніцкае, Жужаль, Бурбіно і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]