Кавалёўка (басейн Дняпра)
(Пасля перасылкі з Рака Кавалёўка, басейн Дняпра)
Кавалёўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 22 км |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на паўночны захад ад вёскі Слопішча |
• Каардынаты | 53°29′38,60″ пн. ш. 27°38′16,30″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Шаць |
• Месцазнаходжанне | за 0,5 км на ўсход ад вёскі Лучкі |
• Каардынаты | 53°24′26,90″ пн. ш. 27°49′48,10″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Пухавіцкі раён |
— выток, — вусце |
Кавалёўка — рака ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Шаць (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 22 км. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Слопішча, вусце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Лучкі. Рэчышча на 15 км угару ад вусця каналізаванае. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Каля вёскі Кавалевічы на рацэ сажалка плошчай 0,13 км².
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 425. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 26—27. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)