Карадар’я

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Карадар'я)
Jump to navigation Jump to search
Карадар'я
кырг.: Кара-Дарыя, узб.: Qoradaryo
Karadarya river.JPG
Характарыстыка
Даўжыня 180 км
Плошча басейна 30100 км²
Басейн Сырдар'я → Вялікае Аральскае мора
Расход вады 136 м³/с (каля населенага пункта Учтэпа)
Вадацёк
Выток зліццё рэк: Тар і Каракульджа
 · Месцазнаходжанне каля сяла Кенеш
 · Вышыня каля 1 150 м
 · Каардынаты 40°38′46″ пн. ш. 73°25′25″ у. д.HGЯO
Вусце Сырдар'я
 · Месцазнаходжанне ніжэй горада Балыкчы
 · Вышыня 396 м
 · Каардынаты 40°54′03″ пн. ш. 71°45′29″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Kyrgyzstan.svg Кыргызстан
Карадар’я (Кыргызстан)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Карадар'я на Вікісховішчы

Карадар'я (кырг.: Кара-Дарыя, узб.: Qoradaryo, Қорадарё) — рака ў Ошскай вобласці Кыргызстана, Андыжанскім і Наманганскмм вілаятах Узбекістана, левы прыток ракі Сырдар'я. Адна з найбуйнейшых рэк, якія ўпадаюць у Сырдар'ю. Даўжыня Карадар'і — 180 км, разам з левай ракой Тар — 318 км. Плошча басейна па дадзеных «Вялікай савецкай энцыклапедыі» складае 30 100 км², па дадзеных «Нацыянальнай энцыклапедыі Узбекістана» — 28 600 км². Карадар'я жывіцца водамі снягоў і ледавікоў. Расход вады паблізу населенага пункта Учтэпа — 136 м³/с, найбольшы — 265 м³/с (1969 год), найменшы — 68,4 м³/с (1975 год). 55 % гадавога сцёку прыпадае на перыяд з сакавіка па ліпень. Найбольш паўнаводнай рака бывае ў чэрвені.