Карпілаўка (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Карпілаўка)
Перайсці да: рух, знайсці
Карпілаўка
Даўжыня 12 км
Вадазбор 53 км²

Карпі́лаўка — рака ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Уса (басейн Дняпра). Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 53 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Барсукі Хутарскага сельсавета, вусце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Карпілаўка Хутарскага сельсавета. На рацэ ў вёсцы Карпілаўка сажалка Ведрыца-Карпілаўка — помнік прыроды мясцовага значэння (выкарыстоўваецца для арашэння, рыбагадоўлі, з'яўляецца месцам адпачынку).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.