Рака Касаі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Касаі
Характарыстыка
Даўжыня 2000 км
Плошча басейна 880 200 км²
Басейн Рака Конга
Басейн рэк Атлантычны акіян
Расход вады 10 000 м³/с
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне плато Лунда
 · Каардынаты 10°57′37″ пд. ш. 19°18′56″ у. д.HGЯO
Вусце рака Конга
 · Каардынаты 03°10′35″ пд. ш. 16°11′48″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Angola.svg Ангола, Flag of the Democratic Republic of the Congo.svg ДР Конга
Рака Касаі (Афрыка)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Касаі на Вікісховішчы

Каса́і (у ніжнім цячэнні — Ква)[1] — рака ў Цэнтральнай Афрыцы, левы прыток ракі Конга.

Даўжыня ракі 2000 км, плошча вадазбору 880,2 тыс. км²[1]. Выток ракі знаходзіцца ў Анголе, на плато Лунда, далей рака ўтварае мяжу Анголы і Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (ДРК), працякае па ўпадзіне Конга, упадае ў Конга каля Кіншасы. У ніжнім цячэнні рэчышча Касаі ўтварае возрападобныя пашырэнні да 6 км. Да найбольш значных прытокаў Касаі адносяцца рэкі Лупуа, Фімі, Кванга і Санкуру. Кароткі ўчастак ракі Касаі ад упадзення ў яе Фімі да ракі Конга вядомы як рака Ква.

Расход вады ў вусці ад 5 000 да 20 000 м³/с, сярэдні — 10 000[1] м³/с. Басейн у асноўным займаюць экватарыяльныя вільготныя джунглі. Паводкі адбываюцца ў верасні—красавіку. Рака суднаходная на адлегласці 790 км ад вусця. На тэрыторыі Конга буйная прыстань Ілеба[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 633. — 672 с. с илл.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 633—634. — 672 с. с илл.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]