Кашанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Кашанка)
Кашанка
Характарыстыка
Даўжыня 39 км
Басейн 146 км²
Расход вады 0,8 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1,3 км на поўнач ад вёскі Басценавічы
 • Каардынаты 54°02′50″ пн. ш. 31°22′24,20″ у. д.HGЯO
Вусце Проня
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Скварск
 • Каардынаты 53°53′21,40″ пн. ш. 31°06′31,10″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Проня → Сож → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раёны Мсціслаўскі раён, Чавускі раён
physical
Кашанка
Кашанка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Кашанка — рака ў Мсціслаўскім і Чавускім раёнах Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 39 км. Плошча вадазбору 146 км². Сярэдні расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 ‰.

Пачынаецца за 1,3 км на поўнач ад вёскі Басценавічы Мсціслаўскага раёна, вусце каля вёскі Скварск Чавускага раёна. Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне.

Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй скрынкападобная і трапецападобная; шырыня яе 150—300 м у верхнім цячэнні, 400—600 м у сярэднім, да 1,3 км у ніжнім. Схілы стромкія і ўмерана стромкія (вышыня 20 — 25 м), парэзаныя ярамі і далінамі дробных прытокаў, на вялікім працягу адкрытыя. Абалона перарывістая, шырынёй 100—300 м, месцамі да 800 м.

Рэчышча каналізаванае на працягу 4,4 км (паміж вёскамі Шыркі і Цярэні Мсціслаўскага раёна), на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань 1—5 м, месцамі да 10 м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]