Перайсці да зместу

Каўпіта (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Каўпіта)
Каўпіта
Рака Каўпіта каля вёскі Выдранкі
Рака Каўпіта каля вёскі Выдранкі
Характарыстыка
Даўжыня 54 км
Басейн 549 км²
Расход вады 2,5 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°15′59,70″ пн. ш. 31°26′55,80″ у. д.HGЯO
Вусце Беседзь
 • Вышыня 125,9[1] м
 • Каардынаты 52°56′40,40″ пн. ш. 31°22′39,40″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,7 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Беседзь → Сож → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіёны Магілёўская вобласць, Гомельская вобласць
Раёны Краснапольскі раён, Чачэрскі раён
physical
Каўпіта (рака)
Каўпіта (рака)
— выток, — вусце

Каўпі́та, канал Бярлянкарака ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці і Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці, таксама на мяжы Беларусі і Расіі, правы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 54 км. Плошча вадазбору 549 км². Сярэднегадава расход вады ў вусці 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад пасёлка Каўпіта. Упадае ў Беседзь за 1 км у напрамку на ўсход ад пасёлка Новае Заляддзе. Асноўныя прытокі: Бярлянка, Казелька (справа), Дарагоўша (злева).

На левым беразе ракі каля вёскі Мхінічы археалагічны помнік — курган.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-11. Выданне 1979 г. (руск.)