Кванга

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Кванга)
Перайсці да: рух, знайсці
Кванга
парт.: Rio Cuango фр.: Kwango
Касмічная здымка месца ўпадзення Кванга ў Касаі
Касмічная здымка месца ўпадзення Кванга ў Касаі
Характарыстыка
Даўжыня 1100 км
Плошча басейна 263 500 км²
Басейн Атлантычны акіян
Басейн рэк Касаі, Конга
Расход вады 2700 м³/с
Вадацёк
Вусце Касаі
Размяшчэнне
Краіны Flag of Angola.svg Ангола
Лагатып Вікісховішча Кванга на Вікісховішчы

Ква́нга, таксама Куангу[1] (парт.: Rio Cuango; фр.: Kwango) — рака ў Анголе і ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.

Рака Кванга з'яўляецца левым прытокам ракі Касаі. Яе даўжыня складае 1100 кіламетраў. Плошча вадазбору 263,5 тыс.[2] км². Сярэдні расход вады 2700 м³/с. Вытокі знаходзяцца ў сугор'і цэнтральнай Анголы, на плато Лунда. Рака цячэ пераважна на поўнач у глыбокай і шырокай даліне[2]. У сваім сярэднім цячэнні Кванга ўтварае дзяржаўную мяжу паміж Анголай і Конга, пераадольвае вадаспад Шутэ-Тэмбу, затым цячэ па тэрыторыі Конга і ніжэй горада Бандунду ўпадае ў Касаі. Павадкі адбываюцца ў верасні—красавіку. Рака суднаходная на працягу 307 км ад вусця да парогаў Кінгушы і часткова ў сярэднім цячэнні[2]. Буйнейшымі прытокамі Квангі з'яўляюцца рэкі Вамба і Джума.

Вытокі ракі Квангі даследавалі ў 1872 годзе партугальскія вандроўнікі Капэла і Івенс, верхняе цячэнні — нямецкі даследчык Мехоў (1880), ніжняе цячэнне — Грэнфел (1886).

Зноскі

  1. Варыянты напісання ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 206.
  2. 2,0 2,1 2,2 Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 639. — 672 с. с илл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 639. — 672 с. с илл.