Сарачанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Клевель)
Jump to navigation Jump to search
Сарачанка
Рака Клевель перад возерам Клевел
Рака Клевель перад возерам Клевел
Характарыстыка
Даўжыня 29 км
Плошча басейна 201 км²
Басейн рака Нёман
Басейн рэк Балтыйскае мора
Расход вады 1,75 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне за 1,7 км ад вёскі Караняты
 · Каардынаты 54°53′21,64″ пн. ш. 25°59′56″ у. д.HGЯO
Вусце рака Вілія
 · Месцазнаходжанне за 1км на захад ад вёскі Сарочча
 · Каардынаты 54°49′50,71″ пн. ш. 26°09′37,52″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 126,4 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Астравецкі
Сарачанка (Гродзенская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Сарача́нка, Кле́вельрака ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 29 км. Плошча вадазбору 201 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,75 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Рака пачынаецца за 1,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Караняты.

У верхнім цячэнні (да воз. Клевел) рака мае назву Клевель, цячэ пераважна сярод лесу, абалона часткова забалочаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,2 км каналізаванае. Перасякае возера Баранскае.

Пасля Клевела рака называецца Сарачанкай і цячэ праз азёры Белае, Туравейскае, Залаўскае, Каймін і Тумскае[1]. Выцякае з Тумскага возера таксама пад назвай Сарачанка, упадае ў Вілію за кіламетр на захад ад вёскі Сарочча.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 178. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Атлас охотника и рыболова. Гродненская область. Мн, Белкартография, 2010. С.34