Кура (рака)
Кура азерб.: Kür, груз. მტკვარი (Мтква́ри), турэцк.: Kura | |
Рака Кура (Мтквары) ў Тбілісі | |
Вусце | Каспійскае мора |
Вышыня вусця | -28 м |
Даўжыня | 1364 км |
Расход вады | ≈575[1] м³/с |
Вадазбор | 188000 км² |
Кура́ — рака ў Турцыі, Грузіі і Азербайджане.
Даўжыня ракі 1364 км, плошча басейна 188 тыс. км². Пачынаецца на Армянскім нагор'і ў Турцыі, да горада Тбілісі цячэ пераважна ў цяснінах, месцамі — у міжгорных катлавінах, ніжэй рэчышча падзяляецца на рукавы, даліна пашыраецца. Вышэй горада Мінгечаур у вузкай цясніне перасякае скалістую граду Баздаг, ніжняе цячэнне па Кура-Араксінскай нізіне, моцна меандрыруе, берагі нізкія, абвалаваныя. Упадае ў Каспійскае мора, утварае дэльту (плошча 100 км²). Галоўны прыток — Аракс. Сярэдні гадавы расход вады каля в. Хулур 270 м³/с. Сцёк наносаў да 21 млн. т за год.
Выкарыстоўваецца для арашэння. Частка вады па канале перадаецца для абваднення ракі Аракс. У дэльце рыбалоўства (сяўруга, бялуга, асётр, судак і інш.). Суднаходная ў ніжнім цячэнні. Зема-Аўчальская, Мінгечавірская і інш. ГЭС. На Куры — гарады Горы, Тбілісі, Руставі (Грузія), Мінгечаур, Сабірабад (Азербайджан).
Зноскі
- ↑ (англ.) Kura River Discharge at Surra. River Discharge Database. Center for Sustainability and the Global Environment (1930-1984). Праверана 12 сакавіка 2010.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Кура (рака) на Вікісховішчы |
---|
- Кура (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі