Ласасіна (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Ласасіна)
Ласасіна
Характарыстыка
Даўжыня 30 км
Басейн 158 км²
Расход вады 1 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток возера Запецкае
 • Месцазнаходжанне за 1,8 км на захад ад вёскі Цішкава
 • Каардынаты 55°09′43,80″ пн. ш. 30°24′41,50″ у. д.HGЯO
Вусце Сухадроўка
 • Месцазнаходжанне за 0,3 км на поўнач ад вёскі Буракі
 • Каардынаты 54°59′22,50″ пн. ш. 30°23′32,20″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,7 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Сухадроўка → Лучоса → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора → Атлантычны акіян

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раёны Віцебскі раён, Лёзненскі раён
physical
Ласасіна (рака)
Ласасіна (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Ласасіна — рака ў Беларусі, у Віцебскім і Лёзненскім раёнах, правы прыток ракі Сухадроўка (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 30 км. Плошча вадазбору 158 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км.

Пачынаецца на заходніх схілах Віцебскага ўзвышша ў паўднёвай частцы возера Запецкае за 1,8 км на захад ад вёскі Цішкава Віцебскага раёна, вусце за 0,3 км на поўнач ад вёскі Буракі Лёзненскага раёна. Даліна пераважна трапецападобная, пойма шырынёй 200—600 м. Рэчышча ў ніжнім цячэнні моцна звілістае.

У басейне ракі азёры Бернскае, Запецкае, Палонскае. Ласасіна прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў. Адзін з прытокаў мае назву Безымянка[1].

Зноскі

  1. Витебск: План города. Витебский район: Карта / Редактор: В. А. Змачинская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 4 611 экз. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ласасіна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 135. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 32. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Витебск: План города. Витебский район: Карта / Редактор: В. А. Змачинская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 4 611 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]