Лаўрыха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Лаўрыха)
Лаўрыха
Характарыстыка
Даўжыня 21 км
Басейн 128 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1,8 км на на паўднёвы захад ад вёскі Слабодка
 • Каардынаты 54°57′59,50″ пн. ш. 27°06′56,60″ у. д.HGЯO
Вусце Галбіца
 • Месцазнаходжанне за 1,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Гліншчына
 • Вышыня каля 145,5[1] м
 • Каардынаты 55°03′22,80″ пн. ш. 27°13′04,90″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Галбіца → Дзісна → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раёны Мядзельскі раён, Пастаўскі раён
physical
Лаўрыха
Лаўрыха
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Лаўры́ха, Смычыца — рака ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці і Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Галбіца (Заражанка).

Даўжыня ракі 21 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Плошча вадазбору 128 км². Пачынаецца з сеткі меліярацыйных каналаў прыкладна за 1,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Слабодка Мядзельскага раёна. Упадае ў Галбіцу за 1,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Гліншчына Пастаўскага раёна. Рэчышча каналізаванае ў сярэднім цячэнні. Рака прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў.

У басейне ракі азёры Каменскае, Казлоўскае, Жуцінскае, Доўгае.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-31. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1983 год. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 139. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-43. Выданне 1981 года. Праверана. Стан мясцовасці адпавядае 1985 год. (руск.)
  • Ліст карты N-35-31. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1983 год. (руск.)