Рака Луангва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Луангва
англ.: Luangwa, суахілі: Luangwa
Luangwa river02.jpg
Характарыстыка
Даўжыня каля 770 км
Плошча басейна 145 700 км²
Басейн Замбезі
Басейн рэк Індыйскі акіян
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне каля возера Ньяса
 · Каардынаты 9°42′57″ пд. ш. 30°34′20″ у. д. / 9.715833° пд. ш. 30.572222° у. д. (G) (O) (Я)
Вусце рака Замбезі
 · Месцазнаходжанне каля горада Луангва
 · Каардынаты Каардынаты: 15°37′12″ пд. ш. 30°25′16″ у. д. / 15.62° пд. ш. 30.421111° у. д. (G) (O) (Я)15°37′12″ пд. ш. 30°25′16″ у. д. / 15.62° пд. ш. 30.421111° у. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне
Краіна Flag of Zambia.svg Замбія
Рака Луангва (Замбія)
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Луангва на Вікісховішчы

Луа́нгва, Лвангва[1] (англ.: Luangwa, парт.: Rio Aruângua[2], суахілі: Luangwa) — рака ў Афрыцы, у Замбіі, левы прыток Замбезі.

Даўжыня ракі каля 770 км, плошча басейна 145,7 тыс. кв. км. Бярэ пачатак на захад ад паўночнага ўскрайку возера Н'яса, у верхнім і сярэднім цячэнні абгінае з усходу горы Мучынга. Працякае па тэрыторыі Замбіі, у нізоўях з'яўляецца памежнай ракой паміж Замбія і Мазамбікам. Упадае ў раку Замбезі каля гарадоў Луангва (Замбія) і Зумба[1] (Мазамбік). Луангва — адна з самых буйных рэк Паўднёвай Афрыкі і адзін з галоўных прытокаў Замбезі.

Сілкаванне пераважна дажджавое. У сезон дажджоў (з снежня па май) моцна разліваецца, у сухі сезон моцна перасыхае. Рака часткова суднаходная.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 78. — 671 с. с илл.
  2. Luangwa River // Encyclopædia Britannica(англ.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 78. — 671 с. с илл.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]