Лучоса

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Лучоса)
Jump to navigation Jump to search
Лучоса
Рака Лучоса ў Віцебскім раёне
Рака Лучоса ў Віцебскім раёне
Вусце р. Заходняя Дзвіна
Даўжыня 90 км
Расход вады 21,4 м³/с
Вадазбор 3510 км²
Краіна Беларусь

Лучоса — рака ў Лёзненскім і Віцебскім раёнах Беларусі, левы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 90 км. Вадазбор 3510 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 21,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 .

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Чарніца, Сухадроўка. Злева: Ардышэўка, Серакаратнянка, Абалянка, Чарнічанка, Абручоўка.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Выцякае з возера Зелянское каля аграгарадка Бабінавічы Лёзненскага раёна, цячэ па Лучоскай нізіне і ў межах Віцебскага ўзвышша, вусце ў межах паўднёвай ускраіны Віцебска. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў ніжнім цячэнні ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 6,2 м, найбольшы 9,9 м (1956). Замярзае ў канцы 1-й дэкады снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход на працягу 3-х сутак.

Даліна трапецападобная, у вярхоўі невыразная, шырыня яе 400—600 м. Пойма перарывістая, чаргуецца па берагах, больш развіта на левабярэжжы; шырыня яе 300—500 м. Рэчышча шырынёй 20—30 м, у нізоўі да 60 м.

У басейне ракі азёры Бораўна, Стрэшна, Доўгае, Дыманоўскае, Чарніца і інш.

На левым беразе ракі, каля вёскі Баронікі Віцебскага раёна знаходзіцца археалагічны помнік — гарадзішча Баронікі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.