Маства

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Льва)
Jump to navigation Jump to search
Маства
Lwa przed olchami.jpg
Вусце Рака Сцвіга
Даўжыня 172 км
Вадазбор 2400 км²

Маства, у верхнім і сярэднім цячэнні Льва — рака ў Ровенскай вобласці Украіны і ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сцвіга (басейн Дняпра). Даўжыня 172 км (у межах Беларусі 80 км). Плошча вадазбору 2400 км² (на тэрыторыі Беларусі 800 км²). Сярэднегадавы расход вады ў вусці 10,1 м³/с. Агульнае падзенне ракі 64 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,37 ‰, у Беларусі 0,01 %.

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца ў Ракітнаўскім раёне на вышыні 190 м над узроўнем мора. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе, вусце каля вёскі Кароцічы Столінскага раёна.

Даліна невыразная, у высокай плыні месцамі трапецападобная. Абалона двухбаковая (шырыня 0,3—5 км), пераважна забалочаная. Рэчышча ўмерана звілістае, разгалінаванае, у нізкай плыні каналізаванае.

У басейне ракі возера Аляшное.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.