Млынок (прыток Прысёлы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Млынок, прыток Прысёлы)
Млынок
Характарыстыка
Даўжыня 15 км
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 52°12′58″ пн. ш. 24°50′18″ у. д.HGЯO
Вусце Прысёла
 • Каардынаты 52°14′11″ пн. ш. 24°40′09″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Заходні Буг

Краіна
Рэгіён Брэсцкая вобласць
physical
Млынок (прыток Прысёлы)
Млынок (прыток Прысёлы)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Млыно́крака ў Драгічынскім і Кобрынскім раёнах Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Прысёла.

Даўжыня 15 км[1]. Пачынаецца за 3 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Антопаль Драгічынскага раёна, вусце за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Падзяменне Кобрынскага раёна. Рэчышча каналізаванае. Раней рака пачыналася з балота Мыслін на ўсход ад вёскі Грушава і ўпадала ў канал Мухавец. З правядзеннем меліярацыі рэчышча ў нізоўі адведзена ў раку Прысёла, а ў вярхоўі падоўжана да дарогі Антопаль — Заніўе. У сярэднім цячэнні да вёскі Грушава называецца канал Прысёла, ніжэй — Скідны канал.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.