Можа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Можа)
Можа
Характарыстыка
Даўжыня 77 км
Басейн 530 км²
Расход вады 3,4 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2 км на поўнач ад вёскі Шынкі
 • Каардынаты 54°13′17,90″ пн. ш. 29°18′22,90″ у. д.HGЯO
Вусце рака Бобр
 • Месцазнаходжанне за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Прудок
 • Вышыня 166 м
 • Каардынаты 54°12′13″ пн. ш. 29°04′34,80″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Бобр → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Крупскі раён
physical
Можа
Можа
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Можа — рака ў Крупскім раёне Мінскай вобласці і Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Бобр (басейн Дняпра).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Можа балцкага паходжання, аднаўляецца як *Mažá.

Ад літоўскага mažas «малы»[1]. Таго ж паходжання назвы рэк Мажа (у басейне Прыпяці), Мажайка і Мажанка (прытокі Бярэзіны)[2], таксама назва ракі Мажая, ад якой назва падмаскоўнага Мажайска[3].

Літоўскія гідранімічныя аналагі — рачныя назвы тыпу Mažalis, Maž-upis, Mažiklis[4].

Назва ракі значыць «Малая (рака)».

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 77 км. Плошча вадазбору 530 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км.

Пачынаецца за 2 км у напрамку на поўнач ад вёскі Шынкі Крупскага раёна, частка сярэдняга цячэння на мяжы з Круглянскім раёнам, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Прудок Крупскага раёна. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, у сярэднім цячэнні (часткова) і ў нізоўі — праз лясныя масівы.

Асноўныя прытокі: Бярозка, Казлянка, Мясрэда.

Даліна трапецападобная, шырынёй 600—800 м, у ніжнім цячэнні невыразная. Схілы спадзістыя, радзей стромкія, слаба парэзаныя далінамі прытокаў і каналаў (вышыня 3—10 м). Пойма двухбаковая, часам чаргуецца па берагах, шырынёй 200—400 м; найбольшая (600 м) каля вёскі Новая Слабада. Рэчышча ўмерана звілістае, на некаторых участках выпрастанае; шырыня ракі ў межань ў вярхоўі 6—8 м, у сярэднім цячэнні 15—30 м, у ніжнім 10—20 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй ад 1—2 м да 5—6 м.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 528—529.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 195, 196.
  3. В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 35—36.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 208.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 15, 21—22. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 10. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)