Рака Мулуя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мулуя
Wadi Muluya, араб. وادي ملوية‎‎
Moulouya Marocco.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 520 км
Плошча басейна больш за 50 тыс. км²
Басейн Міжземнае мора
Басейн рэк Атлантычны акіян
Расход вады 23 м³/с (каля горада Мешра-Кліла)
Вадацёк
Выток  
 · Месцазнаходжанне горы Высокі Атлас
 · Каардынаты 32°27′46″ пн. ш. 4°46′00″ з. д. / 32.462778° пн. ш. 4.766667° з. д. (G) (O) (Я)
Вусце Міжземнае мора
 · Месцазнаходжанне за 10 км на захад ад мяжы з Алжырам
 · Вышыня 0 м
 · Каардынаты Каардынаты: 35°07′22″ пн. ш. 2°20′40″ з. д. / 35.122778° пн. ш. 2.344444° з. д. (G) (O) (Я)35°07′22″ пн. ш. 2°20′40″ з. д. / 35.122778° пн. ш. 2.344444° з. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне
Краіна Flag of Morocco.svg Марока
Рака Мулуя (Марока)
выток
выток
вусце
вусце
Мулуя на Вікісховішчы

Мулу́я або Уэд-Мулуя (Wadi Muluya, араб. وادي ملوية‎‎) — рака ў Афрыцы, на ўсходзе Марока.

Даўжыня ракі складае 520 км. Сілкуецца за кошт раставання снягоў у гарах і дажджоў. Расход вады складае ад 1000 м³/с у пачатку вясны да 1 м³/с летам. Сярэдні расход вады каля горада Мешра-Кліла 23 м³/с. Плошча вадазбору больш за 50 000 км². Выцякае некалькімі вытокамі з гор Высокі Атлас, цячэ па вялікай пустэльнай западзіне і ўпадае ў Міжземнае мора за 10 км на захад ад мяжы з Алжырам (35° пн. ш. 2° з. д. / 35.122778° пн. ш. 2.336667° з. д. (G) (O) (Я)). Да 1830 г. мяжа праходзіла непасрэдна па рацэ. Воды ракі інтэнсіўна выкарыстоўваюцца для арашэння. У сярэднім цячэнні ракі пабудавана плаціна, ГЭС, вадасховішчы і арашальная сістэма Мешра-Кліла, ніжэй якой — гідравузел і арашальная сістэма Мешра-Хамадзі.

На ўсход ад вусця ракі размешчаны курорт Саідзія.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 210. — 671 с. с илл.(руск.)