Рака Місуры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Місуры
англ.: Missouri
St Joseph Missouri River.jpg
Вышыня вытоку 4 132 м
Даўжыня 3 767 км
Расход вады 2 250 м³/с
Вадазбор 1 371 010 км²
Missouririvermap.jpg
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Місуры

Місуры (англ.: Missouri) — рака ў Паўночнай Амерыцы, галоўны (правы) прыток Місісіпі. Даўжыня 4090 км, плошча басейна 1371,1 тыс. км² (з іх каля 10 тыс. км² у межах Канады). Вытокі і большая частка верхняга цячэння — у Скалістых гарах (у раёне Елаўстонскага нацыянальнага парку). У сярэднім цячэнні (ад вусця р. Мілк да вусця р. Джэймс) рака перасякае плато Місуры, дзе месцамі цячэ ў цяснінах, утварае парогі. Ніжняе цячэнне ў межах Цэнтральных раўнін, дзе рэчышча няўстойлівае, шырокая пойма абвалаваная для аховы ад паводак. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,6 тыс. м³/сек. Галоўныя прытокі: Елаўстан, Плат, Канзас (правыя), Джэймс (левы). Жыўленне у верхнім цячэнні снегавое, у сярэднім і ніжнім — пераважна дажджавое. Высокае веснавое разводдзе (павышэнне ўзроўню вады каля вусця да 12 м) і нізкая летняя межань. Характэрны моцныя паводкі. Цвёрды сцёк 220 млн.т/год; вада брудна-бурага колеру. Сістэма буйных вадасховішчаў (Форт-Пек, Гарысан, Аахэ) на Місуры і ў яе басейне служыць для рэгулявання сцёку, ірыгацыі, энергетыкі.

Суднаходства да г.Су-Сіці для вялікіх суднаў і да г. Форт-Бентан для малых суднаў у мнагаводны перыяд. Буйныя гарады і порты: Омаха, Канзас-Сіці (Канзас) і Канзас-Сіці (Місуры).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]