Нямыльня

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Нямыльня)
Jump to navigation Jump to search
Нямыльня
Нові Яриловичі Чернігівської області 17 р. Немильня.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 37 км
Плошча басейна 380 км²
Басейн Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне за 2 км ад вёскі Глыбоцкае
 · Каардынаты 52°02′58″ пн. ш. 31°14′43″ у. д.HGЯO
Вусце Сож
 · Месцазнаходжанне за 3 км ад вёскі Карпаўка
 · Каардынаты 52°01′28″ пн. ш. 30°56′44″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіны Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць, Чарнігаўская вобласць
Раён Гомельскі раён, Рыпкынскі раён
Нямыльня (Гомельская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Нямы́льня (у верхнім цячэнні Лубянка[1]) — рака ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі і Рыпкінскім раёне Чарнігаўскай вобласці Украіны, левы прыток ракі Сож (басейн ракі Дняпро).

Даўжыня ракі 37 км, з іх 16 км у Гомельскім раёне[2]. Плошча вадазбору 380 км². Пачынаецца за 3 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Глыбоцкае Гомельскага раёна. Упадае ў Сож за 3 км у напрамку на ўсход ад вёскі Карпаўка Лоеўскага раёна. Часткова працякае па дзяржаўнай мяжы Беларусі і Украіны[1]. Рэчышча Нямыльні часткова каналізаванае.

Асноўныя прытокі Струпаў, Быкоўка (справа, на тэрыторыі Беларусі), Аткільня (злева, на тэрыторыі Украіны)[1]. Каля вёсак Краўцоўка і Дзікалаўка (Гомельскі раён) на рацэ плаціна і сажалка (Краўцоўскае вадасховішча[3]).

Каля ракі пасёлак Паддабранка, вёскі Краўцоўка, Сямёнаўка (Беларусь), Новыя Ярылавічы(укр.) бел., Кісялёўка(укр.) бел. (Украіна).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 28. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5.(руск.) 
  2. Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
  3. Сайт Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]