Ніца (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Ніца)
Jump to navigation Jump to search

Ніца (руск.: Ница́) — рака ў Свярдлоўскай вобласці Расіі, правы прыток Туры (басейн Обі).

Утвараецца пры зліцці рэк Нейва і Рэж. Даўжыня — 262 км (з ракой Нейва — 556 км), плошча басейна — 22 300 км². Цячэ па Заходне-Сібірскай раўніне.

Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Сярэдні расход ля горада Ірбіт (165 км ад вусця) 42,5 м³/с. Замярзае ў канцы кастрычніка-пачатку лістапада, выкрываецца ў канцы красавіка.