Ом (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Ом)
Jump to navigation Jump to search
Рака Ом

Ом — рака ў Расіі, працякае ў Заходняй Сібіры па тэрыторыі Омскай і Новасібірскай абласцей, правы прыток Іртыша. Па тэрыторыі Омскай вобласці працякае па Ніжнеомскім, Калачынскім, Кармілаўскім і Омскім раёнах.

Выток знаходзіцца на Васюганскай раўніне, бярэ свой ​​пачатак з возера Омскага, якое знаходзіцца сярод Васюганскіх балот. Далей рака цячэ па Барабінскай нізіне. Вусце ракі знаходзіцца ў Омску, на 1831 кіламетры ад вусця Іртыша па яго правым беразе.

Даўжыня ракі — 1091 км, плошча яе вадазборнага басейна — 52600 км², сярэднегадавы расход вады — 64 м³/сек, максімальны расход вады — 814 м³/сек.

Даліна ракі трапецападобная, месцамі асіметрычная, шырыня яе вагаецца ў вялікіх межах ад 200 метраў да 18 км.

Пойма — пераважна двухбаковая, месцамі забалочаная, перасечаная асобнымі грывамі, у ніжняй частцы аднабаковая. Найменшая яе шырыня — 250 м, найбольшая — 16,5 км.