Памбак

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Памбак)
Jump to navigation Jump to search
Памбак
Vanadzor nature.jpg
Вышыня вытоку 2200 м
Даўжыня 86 км

Памбак (арм.: Փամբակ), раней таксама Абарансу — рака ў Арменіі, разам з ракой Дзарагет утварае раку Дэбед. Працякае на поўначы Арменіі, па паўднёвай частцы марза Лоры.

Бярэ пачатак на паўночна-ўсходнім схіле Памбакскага хрыбта ў самай заходняй яго частцы на мяжы паміж марза Лоры і Шырак. Большай часткай працякае з захаду на ўсход паміж хрыбтамі Памбакскім на поўдні і Базумскім на поўначы, пасля горада Ванадзор рэзка паварочвае налева на поўнач, праходзіць паміж хрыбтамі Базумскім на захад і Халабскім на ўсход і іх адгор'ямі і злучаецца з Дзарагетам.