Паўднёвы Буг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Паўднёвы Буг)
Паўднёвы Буг
укр. Південний Буг
Характарыстыка
Даўжыня 806 км
Басейн 63 700 км²
Расход вады 160 м³/с
Вадацёк
Выток Падольскае ўзвышша
 • Месцазнаходжанне у Падоллі
 • Вышыня 320 м
 • Каардынаты 49°37′53″ пн. ш. 26°25′44″ у. д.HGЯO
Вусце Чорнае мора
 • Месцазнаходжанне ля старажытнага горада Ольвія, зараз сяло Паруціна Мікалаеўская вобласць
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 46°59′12″ пн. ш. 31°58′47″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Чорнае мора

Краіна
physical
Паўднёвы Буг
Паўднёвы Буг
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёвы Буг, Бог (укр.: Південний Буг, антычная назва — Гіпаніс), рака на Украіне (працякае ў Хмяльніцкай, Вінніцкай, Кіраваградскай і Мікалаеўскай абласцях). Упадае ў Дняпроўска-Бузкі ліман Чорнага мора.

Паўднёвы Буг каля Вінніцы

Гэта пятая паводле велічыні рака Украіны і самая вялікая рака, якая цячэ выключна па тэрыторыі Украіны. Цячэ па цэнтральных і паўднёвых яе абласцях праз зону лесастэпу і стэпу. Тут на паверхню выходзіць найстаражытнейшае на Украіне геалагічнае ўтварэнне — Украінскі шчыт, дзякуючы якому Паўднёвы Буг вядомы сваімі парогамі.