Пліса (прыток Бярэзіны)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Пліса, прыток Бярэзіны)
Jump to navigation Jump to search
Пліса
Выток каля в. Слабада Смалявіцкага раёна
Вусце Бярэзіна
Даўжыня 64 км
Расход вады 4 м³/с
Вадазбор 625 км²
Краіна Беларусь

Пліса́ — рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 64 км. Плошча вадазбору 625 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 .

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Чарніца

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Вадасховішчы: Смалявіцкае, Жодзінскае

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца на ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Слабада Смалявіцкага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне вёскі Юшкевічы Барысаўскага раёна. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем 2,6 м. Лядовыя з′явы няўстойлівыя. Прымае сцёк з шэрага меліярацыйных каналаў.

Даліна ў ніжнім цячэнні паміж вёскамі Яловіца Смалявіцкага раёна і Струпень Барысаўскага раёна звілістая, на астатнім працягу прамая, трапецападобная (шырыня 0,8—1,2 км), ніжэй горада Смалявічы да 2 км, паміж Жодзіна і вёскай Яловіца невыразная. Схілы спадзістыя, вышынёй 6—17 м, месцамі ў сярэднім і ніжнім цячэнні стромкія і абрывістыя. Пойма ад вёскі Трубянок Смалявіцкага раёна да вусця двухбаковая (шырыня 0,2—0,4 км), перасечаная сеткай меліярацыйных каналаў і старых рэчышчаў.

Рэчышча ад вытоку да вёскі Яловіца каналізаванае, на астатнім працягу звілістае, свабодна меандруе. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, пераважна адкрытыя.

У басейне ракі возера Судабле.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.