Прудоўка (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Прудоўка)
Прудоўка
Характарыстыка
Даўжыня 26 (18,5[1]) км
Басейн 106 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2 км захад ад вёскі Забалоцце
 • Каардынаты 52°49′43″ пн. ш. 30°41′29″ у. д.HGЯO
Вусце Ліпа
 • Месцазнаходжанне за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Рудня Дудзіцкая
 • Вышыня 121,0[2] м
 • Каардынаты 52°44′21,50″ пн. ш. 30°51′44″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,9 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Ліпа → Сож → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раёны Буда-Кашалёўскі раён, Чачэрскі раён
physical
Прудоўка (рака)
Прудоўка (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Прудо́ўка, Прусаўка[1] — рака ў Буда-Кашалёўскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ліпа (прыток ракі Сож, басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 26[3] км (18,5 км, 12,5 км з іх на тэрыторыі Чачэрскага раёна[1]). Плошча вадазбору 106[3] км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9[3] м/км. Выток ракі знаходзіцца за 2 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Забалоцце Буда-Кашалёўскага раёна, вусце прыкладна за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Рудня Дудзіцкая, прыкладна за 1 км ад былой вёскі Дудзічы Чачэрскага раёна. Рэчышча каналізаванае. Вадазбор нізінны.

Каля ракі вёскі Забалоцце, Рудня Дудзіцкая. Таксама каля ракі знаходзіліся былыя вёскі Харашоўка, Халочча, Дудзічы, былыя пасёлкі Паскубаўка, Новы Шлях.

Зноскі

  1. а б в Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
  2. Ліст карты N-36-110. Выданне 1977 г. (руск.)
  3. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 262.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]