Перайсці да зместу

Пяршайка

Чакае праверкі
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Пяршайка)
Пяршайка
Характарыстыка
Даўжыня 13 км
Басейн 67 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°03′10″ пн. ш. 26°46′05,80″ у. д.HGЯO
Вусце Іслач
 • Каардынаты 54°00′50,10″ пн. ш. 26°36′20″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 6,2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Іслач → Заходняя Бярэзіна → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Валожынскі раён
physical
Пяршайка
Пяршайка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Пярша́йка, канал П-10 — рака ў Беларусі, у Валожынскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Іслач (басейн Нёмана).

Паводле К. Бугі, назва рэчкі Пяршайкі — з балцкага *Peršējā. За адпаведнік падаваў латышскі гідронім Pērsēja.[1] А. Ванагас гідронім Péršeja звязваў з літоўскім pro-perša «незамерзлае або расталае месца ў лёдзе на рацэ, на возеры ўзімку»[2]. Аднясенне назвы Пяршайкі да балцкіх гідронімаў падтрымліваў і Ул. Тапароў[3].

Даўжыня ракі 13 км[4]. Плошча вадазбору 67 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,2 ‰.

Пачынаецца каля вёскі Шараі, цячэ па заходніх схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Іслач каля вёскі Яцкава-Карчомныя. Прытокі — Баранаўка, Літанка (справа).

За 1 км на захад ад аграгарадка Пяршаі на працягу 1,2 км уніз па цячэнні каналізаваная. У ніжнім цячэнні на левым беразе ад аграгарадка Пяршаі лясныя масівы, з правага боку прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Зноскі

  1. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vinius, 1961. C. 537.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 246.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 201.
  4. Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)